панядзелак, 16 студзеня 2012 г.
"Суёнсі" перайграў "Арсенал"
Навічок Прэм'ер-Лігі "Суёнсі" не спалохаўся згуляць у адкрыты футбол супраць "Арсенала" і выйшаў пераможцам з гэтага вельмі захапляльнага матчу - 3:2.
Як і чакалася, у стартавы склад "лебедзяў" вярнуліся Міхел Ворм, Стывен Колкер, Джо Ален і Скот Сінклер. У ролі вострага нападаючага зноў выступіў Дані Грэм.
Нападаючы "кананіраў" Цьеры Анры пачаў матч на лаўцы запасных. Пасля дыскваліфікацыі вярнуўся абаронца Ёхан Джуру. Ёсі Бэнаюн і Тэа Уолкат вярнуліся ў старт. Мікель Артэта не змог згуляць з-за расцяжэння ікраножнай цягліцы.
Гасцям спатрэбілася ўсяго 4 хвіліны, каб адкрыць рахунак. Андрэй Аршавін ускрыў цэнтр абароны праціўніка, зрабіўшы перадачу на ход Робіну Ван Персі, а галандзец уварваўся ў штрафную па правым краі, дачакаўся зручнага моманту для ўдару і прабіў у блізкі кут варот - 0:1.
"Суёнсі" не паў духам і 16-й хвіліне зарабіў пенальці. Ааран Рэмсі зачапіў нагу Натана Дайера, які завалодаў мячом у штрафной і пачаў разгортвацца для ўдару. Да 11-метровай адзнакі падышоў Сінклэр і не пакінуў Войцэху Шчэсны ні адзінага шанцу - 1:1.
Амаль адразу ж Рэмсі ледзь не рэабілітаваўся, але, абышоўшы Ворма, не змог адправіць мяч у вароты з-за вельмі вострага вугла. Тым часам ініцыятывай цалкам валодалі гаспадары, упэўнена разыгрываючы атакі на чужой палове поля. На 29 хвіліне "Арсенал" быў абавязаны зноў выходзіць наперад. Бэнаюн зрабіў класны пас на Ван Персі, а той прайграў дуэль свайму суайчынніку Ворму.
У другім тайме "лебедзі" па-ранейшаму глядзеліся пераважней. На 57 хвіліне гэта вылілася ў гол. Ален абакраў Рэмсі і зрабіў перадачу на край штрафны Даеру, які расстраляў Шчэсны - 2:1. Прагрэсу ў гульні "Арсенала" не наступіла, і Арсэну Венгеру прыйшлося кінуць у бой Анры і Томаша Расіцки.
На 69 хвіліне "кананіры" адыграліся. Джуру зрабіў пас па правым краі на Уолката, а таго зусім адпусціў Ніл Тэйлар. Убачыўшы набліжаючагася Ворма, Тэа тэхнічна падкінуў мяч над галкіперам - 2:2. Зрэшты ўжо праз хвіліну "Суёнсі" зноў выйшаў наперад. Гульфі Сігурдсан зрабіў выдатны пас на Грэма, а той аформіў свой дзевяты гол у сезоне - 3:2. У канцоўцы у гасцей зусім нічога не атрымалася, і нават навал атрымаўся вельмі слабым.
"Суёнсі" правёў вельмі выдатны матч, не стаў адседжвацца ў абароне і прыняў адкрыты стыль суперніка. Можна з упэўненасцю сказаць, што "лебедзі" перайгралі "Арсенал" і сваю перамогу цалкам заслужылі. Як каманда, "Суёнсі" выглядаў значна лепш. У "кананіраў" былі праблемы, як з каманднай гульнёй, так і ў індывідуальным плане - Пер Мертэзакер, Ігнасі Мікель і Ааран Рэмсі матч проста правалілі.
Матэрыял з сайта: http://fapl.ru/posts/14935/
Subscribe to:
Comments (Atom)
