панядзелак, 27 лютага 2012 г.

Арсенал разграміў Тотэнхэм у дэрбі паўночнага Лондана.

Прайграючы па ходу матчу 2 галы, "Арсенал" неверагодным чынам змяніўся і проста не пакінуў жывога месца ад сваіх суседзяў з "Татэнхэма" - 5:2.

У "кананіраў" адбылося 2 змены ў старце. Пер Мертэзакер і Алекс Окслейд-Чэмберлен саступілі свае месцы Кірану Гібсу і Ёсі Бенаюну.

 Дуэт цэнтральных абаронцаў "шпор" склалі Ледлі Кінг і Юнес Кабул, замяніўшы Майкла Доўсана. Эммануэль Адэбаёр і Лука Модрыч загаілі свае траўмы і выйшлі з першых хвілін, а Рафаэль ван дэр Ваарт застаўся ў запасе.

 Першы ж небяспечны ў матчы момант рэалізаваўся ў гол. Адэбаёр сваёй перадачай на Саа ўспароў абарону праціўніка, а Луі, счакаўшы момант, прабіў. Няўдалая спроба Томаса Вермалена заблакаваць ўдар прывяла да рыкашэту, і Войцэх Шчэсны ўжо не змог выратаваць сваю каманду - 0:1.

 Зараз "Арсеналу" не заставалася нічога іншага, акрамя як пайсці вялікімі сіламі наперад. Атрымлівалася нядрэнна: нагнятаў ціск на сваім флангу Тэа Ўолкат, двойчы вельмі небяспечна біў Робін Ван Персі. На 22 хвіліне пасля падачы вуглавога Томаш Расіцкі нанёс удар галавой пад перакладзіну, але Брэд Фрыдэль быў на чэку.

 На 32 хвіліне затаіўшыся "Татэнхэм" уцёк у контратаку, і Гарэт Бэйл, спрабуючы адарвацца ад Кірана Гібса і Шчэсны , упаў у штрафной. Рэферы Майк Дзін прызначыў пенальці, які прабіў Адэбаёр - 0:2. Тогалезец не стаў святкаваць гол у вароты сваёй былой каманды.

 А на 40 хвіліне "кананіры" адыгралі адзін гол. Ван Персі трапіў у штангу, але атака працягнулася, і ўжо Мікель Артэта выканаў навес у штрафную. На перадачу іспанца адгукнуўся Бакары Санья, дакладна прабіўшы галавой - 1:2.

 Гэтым "кананіры" не абмежаваліся. На 43 хвіліне Ван Персі адарваўся ад Скота Паркера і нанёс обводзячы ўдар з-за межаў штрафной плошчы - 2:2. Галоўнага трэнера "Шпор" Хары Рэднаппа такая гульня відавочна не задавальняла, і ў перапынку ён замяніў Саа з Ніка Кранчарам на Ван дэр Ваарта з Сандро.

 У пачатку другога тайма Фрыдэль выцягнуў няпросты ўдар Бэнаюна, які біў ў далёкі кут з сярэдняй дыстанцыі. "Арсенал" працягваў нагнятаць ціск і на 53 хвіліне павёў ў ліку. Томаш Росицки на блізкай штанзе замкнуў прастрэл Санья з правага фланга - 3:2.

 Госці па-ранейшаму глядзеліся нясмела і на 65 хвіліне прапусцілі ў чацвёрты раз. Ўцёк у контратаку Ван Персі знайшоў пасам Уолкат, а той падпрацаваць мяч і прабіў над Фрыдэлем - 4:2. Праз пару хвілін Тэа прыняў верхавую перадачу ад Алекса Сонга і запаліў на табло 5:2.

"Арсенал" праваліў стартавыя 34 хвіліны матчу, але затым змяніўся, і ў астатні час матчу ўся гульня ішла ў адны вароты. Па выніках тура "кананіры" захавалі месца ў чацвёрцы, а заадно скарацілі адставанне ад "Татэнхэма" да 7 ачкоў.

Матэрыял сайта: http://fapl.ru/posts/15467/